ТУНІ́СКІ ПРАЛІ́Ў, Сіцылійскі праліў. У Міжземным м., паміж в-вам Сіцылія і паўн. узбярэжжам Афрыкі (Туніс). Злучае зах. і ўсх. часткі Міжземнага м. Найменшая шыр. 148 км. Глыб. да 1200 м; шмат водмелей. У Т.п. размешчаны в-аў Пантэлерыя. Парты: Марсала, Агрыджэнта (в-аў Сіцылія).
т. 16, с. 31
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)